10 февр. 2013 г.

Праграма праекта Artes Liberales 2013. Аўтар: перазагрузка



Ад 12 да 28 лютага 2013 года ў Мінску ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" другі раз пройдзе выставачна-адукацыйны праект ARTES LIBERALES, Аўтар: перазагрузка

У праграме:

- цыклы лекцый «Што новага ў новых медыях?», «Гісторыя мастацтва: суб'ектыўны ракурс»;
- прэзентацыя новых выданняў у галіне сацыяльна-гуманітарнага пазнання, часопісаў па фатаграфіі («Volume») і дызайне («Faces»);
- круглыя сталы, дыскусіі і семінары – «Набор гендарнага дэсанта», «Толькі картаграфія? Зялёны Мінск», «Гісторыя дызайну на мяжы», «Музыка і аніматограф»;
- выставы каліграфіі («Росчыркі бачнага»), скетчбукаў («Майстар/клас» Сяргея Сялецкага) і фатаграфіі (пачаткоўцаў і ўжо вядомых аўтараў);
- майстэрні па графіці і стрыт-арце, сучасных плынях у музыцы, мастацтве каліграфіі і анімацыі ў выкананні вядомых беларускіх і літоўскіх мастакоў і дызайнераў, музыкаў і мастацтвазнаўцаў;
- а таксама разнастайныя творчыя конкурсы, паўдзельнічаць у якіх змогуць усе ахвотныя – незалежна ад полу, веку, статусу і настрою.
Дырэктар праекта – Альміра Усманава, каардынатар – Таццяна Бабіч, куратар выставы – Аксана Жгіроўская.

Artes liberales 2013 (12–28.02)

12 лютага (аўторак)
18.00 Прэс-канферэнцыя
19.00 Адкрыццё праекта:
Уводны выступ: Remake/Remodel: смецце ў пошуках аўтара, Максім Жбанкоў
• Адкрыццё выставы (Працы студэнтаў, Stilus Naturales Альбертас Гурскас, "Майстар/клас" Сяргей Сялецкі, Студэнцкія фота-праекты). Куратары: Таццяна Кулажэнка, Аксана Жгіроўская, Святлана Кашуба
• Экскурсія па фотавыставе студэнцкіх праектаў Куратары: Святлана Кашуба, Аксана Жгіроўская
• Музычнае суправаджэнне:
музыка: Pavel Burmako [Peyote Promo] - Ambient, Psy Chill, Progressive Trance (DJ)Korney [ContraBass.by] - Tropical Bass (DJ) відеа: VJ Ktft

13 лютага (серада)
17.00 Даклад "Феномен архітэктурнай спадчыны ў сучасным свеце". Дакладчык Сцяпан Стурэйка
19.00 Прэзентацыя інтэрнэт-праекта "Некропалі Беларусі". Дакладчык Цімох Акудовіч

14 лютага (чацвер)
18.00 "Псіхааналітычны дыскурс пра каханне": Галіна Русецкая "Трагічнае і камічнае вымярэнні кахання, якімі яны паўстаюць у псіхааналізе", Андрэй Цяцёркін "Кліпагід вычварэнца, альбо пра сучасныя тэхнікі роту і языка", Вікторыя Канстанцюк "За што ты мяне кахаеш?" Пра аб'ект-прычыну кахання ў псіхааналізе".
20.00 Адкрытая дыскусія на тэму: "Сучасны слухач і музычны працэс як сацыяльны феномен". Эксперты: Ірына Кандраценка, Сяргей Пукст, Аксана Жгіроўская

15 лютага (пятніца)
15.00 Прэзентацыя конкурсу "На шляху да сучаснага музея 2013. Конкурс куратараў і арт-менеджараў". Дакладчык Ірына Стальная
18.00 Дыскусія "Псіхалогія як сацыяльная практыка". Мадэратар Таццяна Шчытцова. Адмысловыя госці
19.30 Майстар-клас "Каталагізацыя жывапісу: асновы працы з творам мастацтва" (цыкл "Гісторыя мастацтва: суб'ектыўны ракурс"). Правядзе Ірына Кандраценка

16 лютага (субота)
15.00 – 20.00 "Вулічны арт. Здольнасць казаць". Куратар Жгіроўская Аксана Прагляд відэаматэрыялаў і абмеркаванне:
• урыўкі Style wars;
• "Дэвіянтныя паводзіны" – відэа каманды ЗАЧЕМ;
• урыўкі Street Art: The Ephemeral Rebellion;
• ролікі t-Radya (Расія) пра Партызанінг;
• відэаролікі беларускіх артыстаў Lenakrasit, DSNT, Cowek, Yra, Mrrr, Предок ...і яшчэ некалькіх;
• сюжэты пра "легальнае графіці", камерцыйнае графіці.
Навучанне некаторым тэхнікам стрыт-арту: трафарэты, постэры Праводзяць: DSNT, Изюм,Cowek
Стварэнне інтэрактыўнага аб’екта на сцяне: "Для мяне істотна..."

17 лютага (нядзеля)
13.00 Прэзентацыя студэнцкага TV-праекта In-Between (цыкл "Што новага ў новых медыях?"). Мадэратар Альміра Усманава
15.00 Задай пытанне студэнтам ЕГУ. Cустрэча студэнтаў з абітурыентамі.
17.00 Круглы стол "Псіхааналіз і грамадства: пра перспектывы псіхааналізу ў Беларусі". Удзельнікі: Галіна Русецкая, Вікторыя Канстанцюк, Андрэй Горных, Антаніна Серакова, Ігар Падпорын, Вольга Орышава, Вольга Маслава, Вольга Зарэ, Галіна Ланкевіч, Андрэй Цяцёркін
19.00 Лекцыя "Антрапалогія будучыні". Дакладчык Павел Церашковіч

18 лютага (панядзелак)
18.00 Семінар "Папулярная культура ў эпоху “новых медыяў” (фота, відэа, блогі/сацыяльныя сеткі)" (цыкл "Што новага ў новых медыях?"). Удзельнікі семінара: Вікторыя Канстанцюк, Дзмітрый Карэнка, Ганна Самарская, Кацярына Саковіч
20.00 Лекцыя "No Time. 60-я як мыльная бурбалка". Дакладчык Максім Жбанкоў

19 лютага (аўторак)
18.00 – 20.30 Круглы стол і дыскусія "Даследуючы прастору Вільні з LitPro". Мадэратар – Аляксандра Ігнатовіч. Удзельнікі: эксперты Ганна Самарская, Павел Няхаеў, Вольга Салахеева, Сяргей Шабохін, Дзмітрый Карэнка; студэнты і выпускнікі ЕГУ Павел Кірпікаў, Андрэй Карпека, Максім Вашкевіч, Андрэй Гаран
Прэзентацыя праектаў па даследаванні прасторы Вільні, рэалізаваных пры падтрымцыLitPro: "Даследуючы графіці", "Горад гаворыць", "Горад, мова, ідэнтычнасць"

20 лютага (серада)
15.00 Круглы стол "Гісторыя дызайну на мяжы". Мадэратар Ала Пігальская Пройдзе па адрасе: Школа фатаграфіі: http://photoschool.by/: вул. Кульман, 2-415 (4-ы паверх направа)
18.00 Публічная лекцыя «Дзіцячае пытанне, альбо пра дар безуладдзя» Дакладчык Таццяна Шчытцова
19.30 Прэзентацыя кнігі "NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и Дажынкамi" Аўтар Максім Жбанкоў

21 лютага (чацвер)
14.00 Майстар-клас Stilus Naturales. Кіраўнік майстар-класа Альбертас Гурскас. Максімальная колькасць удзельнікаў – 20 чалавек. Для ўдзелу ў майстар-класе патрэбна зарэгістравацца: kulazhenko@gmail.com. Куратар Таццяна Кулажэнка
18.00 Гутарка "Кропка. Лінія. Пляма». Распавядае Сяргей Сялецкі
19.00 Прэзентацыя ідэі праекта часопіса пра сучаснае мастацтва "Радыус" і дыскусія на тэму: "Ці патрэбны тэарэтычны часопіс пра сучаснае мастацтва ў Беларусі?" Эксперты: Вольга Шпарага, Аксана Жгіроўская, Святлана Паляшчук, Алена Тоўсцік

22 лютага (пятніца)
12.00 Майстар-клас Stilus Naturales. Кіраўнік майстар-класа Альбертас Гурскас. Максімальная колькасць удзельнікаў – 20 чалавек. Для ўдзелу ў майстар-класе патрэбна зарэгістравацца: kulazhenko@gmail.com. Куратар Таццяна Кулажэнка
16.30 – 21.00 Набор гендарнага дэсанта: прэм’ера фемінісцкага відэа "Сукенка" і рэсурснага пакета "Гендарны лікбез". Удзельніцы/-кі: аўтары тэкстаў і фільма, цьютары Алена Мінчэня, Аляксандра Ігнатовіч, Наталія Голава, Вольга Сасункевіч, запрошаныя эксперты: Ірына Альхоўка, Максім Жбанкоў, Вольга Шпарага

23 лютага (субота)
12.00 – 16.00 Майстар-клас Stilus Naturales. Кіраўнік майстар-класа Альбертас Гурскас. Максімальная колькасць удзельнікаў – 20 чалавек. Для ўдзелу ў майстар-класе патрэбна зарэгістравацца: kulazhenko@gmail.com. Куратар Таццяна Кулажэнка
17.00 Лекцыя "Аб праектаванні літоўскага нацыянальнага шрыфту Palemonas". Дакладчык Альбертас Гурскас
18.00 – 20.00 Студэнцкі дызайн-праект Students Opportunities. Удзельнікі: арт-дырэктар рэкламнага агенцтва Hepta Public Group Аляксандр Васілевіч, Стэфанія Ляшук, Павел Брэк, Томаш Сугінт, Юлія Чаховіч, Мікалай Чэпік

24 лютага (нядзеля)
14.00 – 15.30 Дыскусія "Трансфармацыі палітычнай прасторы ў постсавецкіх краінах: крытычная ацэнка з Беларусі". Удзельнікі: Аляксей Пікулік, Віргіс Валянцінавічус, Таццяна Чуліцкая, Канстанцін Ткачоў
16.00 Лекцыя "Жывапіс Рэнесансу як сцэна сацыяльнага жыцця". Дакладчык Андрэй Горных
17.00 Прэзентацыя кнігі "Медыя і грамадства". Аўтар Андрэй Горных
18.00 Just Mapping?: Green Minsk. A presentation and workshop led by Alexei Krivolap and Benjamin Cope (Laboratory of Critical Urbanism)

25 лютага (панядзелак)
17.00 – 19.00 Лекцыя "Смерць у мастацтве" (цыкл "Гісторыя мастацтва: суб'ектыўны ракурс"). Дакладчык Алена Тоўсцік

26 лютага (аўторак)
18.00 Mapping Knowledge. Felix Ackermann
20.00 "Фрактальнае бачанне ў гісторыі візуальных мастацтваў: ад Брэйгеля да поліэкранных шоу" (цыкл "Што новага ў новых медыях?"). Дакладчык Альміра Усманава

27 лютага (серада)
17.00 Лекцыя-прэзентацыя "Art Vileyka: Навошта правінцыі сучаснае мастацтва? (цыкл "Гісторыя мастацтва: суб'ектыўны ракурс"). Дакладчык Кацярына Сушко
18.00 Узнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу "Эксперымент" Каардынатар Святлана Кашуба
19.00 Прэзентацыя кнігі "После советского марксизма: история, философия, социология психоанализ в национальных контекстах" (Беларусь, Украіна) Аўтар Вольга Шпарага
20.00 Прэзентацыя "Сацыялогія ў сучасным універсітэце". Удзельнікі: Вольга Брэская, Вольга Шпарага, Рыгор Мінянкоў, Сяргей Любімаў

28 лютага (чацвер)
Закрыццё праекта:
17.00 Круглы стол на тэму «Праблемы сацыяльнай эфектыўнасці заканадаўства РБ: на прыкладзе Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях"» Мадэратар Ала Сакалова
19.00 Закрытае мерапрыемства. Дабрачынны аўкцыён. Музычнае суправаджэнне:
• Pavel Ambiont & Solar Olga [Foundamental Network, Force Carriers] - Ambient, Dubtech (live audio/video set)
• Pavel Burmako [Peyote Promo] - Progressive Trance (DJ set)
• Stereobeaver & Arif Aleksandrovich - Beats, Footwork (DJ set + live percussion)
• Korney [ContraBass.by] & Arif Aleksandrovich - Cumbia, Baile Funk, Tropical Bass (DJ set + live percussion)
• Had Matter aka VJ Ktft - Chillwave pur:ple session (DJ / VJ sets)

0 коммент.:

Отправить комментарий

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...
 

Контакт

ehuphotoblog@gmail.com Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Трансляции

      

Просмотров за месяц